В начало
АБВГДЖЗИКЛМНОПРСТУФХЦЧШЭЮЯA-Z0-9
Песняры - Сборник 71-82
В поле верба  
А ў полi вярба нахiлёная.
А ў полi вярба нахiлёная,
Маладая дзяўчыначка заручоная.
Маладая дзяўчыначка заручоная,

Заручоная i запiтая,
Заручоная i запiтая.
Тады яе запiвалi, як сад зацвiтаў.
Тады яе запiвалi, як сад зацвiтаў.

Як сад зацвiтаў, як зара ўзыйшла.
Як сад зацвiтаў, як зара ўзыйшла,
Маладая дзяўчыначка па ваду iшла.
Маладая дзяўчыначка па ваду iшла.

Кася ад вады, Яся да вады.
Кася ад вады, Яся да вады.
- Пастой-пастой, мая Кася, дай каню вады. 
- Пастой-пастой, мая Кася, дай каню вады. 

- Як буду твая, напаю каня,
- Як буду твая, напаю каня,
З зiмненькае крынiчанькi, з поўнага вядра.
З зiмненькае крынiчанькi, з поўнага вядра.

А ў полi вярба нахiлёная.
А ў полi вярба нахiлёная,
Маладая дзяўчыначка заручоная.
Маладая дзяўчыначка заручоная.