В начало
АБВГДЖЗИКЛМНОПРСТУФХЦЧШЭЮЯA-Z0-9
Песняры - Любимые песни.RU
Алеся  
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая!
Чаму так горка, не магу я зразумець...
Шкада заранкi мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Пайшла, нiколi ўже не вернешся, Алеся,
Бывай, смуглявая, каханая, бывай!
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам звiнiць i плача май.

Пайшла, пакiнуўшы мне золкi i туманы,
Палынный жаль смугой ахутаных дарог.
Каб я хвiлiнаю нанесеныя раны
Гадамi ў сэрцы заглушыць сваiм не мог!

Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвiнiць i плача май.
Зачарованная  
Патухаюць, цямнеюць высi
Зоркi yспыхваюць над сiнявой.
Да пляча майго прытулiся
Залатою сваёй галавой.
Чуеш вецер i чуеш вечар,
Чуеш цiха шапоча сад.
На твае худзенькiя плечы,
Асыпае ноч зорапад.

Припев:
   Гэта я цябе вечарую,
   Туманамi цябе я чарую.
   Васiлькоў шапатлiваю моваю,
   Зачароўваю, зачароўваю.
   Закалыхваю я цябе.

I ад рук няўмелых,нясмелых,
Не схаваешся ты нiдзе.
Поўня белая, яблыкам спелым,
На далонi твае ўпадзе.
Ты шапнеш мне адчайныя словы,
Што шаптаў табе ўчора я.
Вечаровая, зачарованая,
Закалыханая мая.

Припев.
Белоруссия  
Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.

Белыя гонi бульбы, белыя якосы дзяўчат,
Воблакаў белых над лугам вечны парад.
Белых белых грыбоў кашолкi, белыя белыя плечы бяроз,
Белыя белыя россыпы-золкi чыстых свiтанняў, рос.

Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.
Чыстая ты мая, родная ты мая, Белая Русь ты мая.
Белых туманаў плынi, белыя вершы буслоў,
Цiхая завадзь бялыныч, рык белавежскiх зуброў.
Вейкi-вейкi рамонкаў белых, белыя-белыя грывы завей.
Чыстыя-чыстыя душы смелых, простых тваiх людзей.

Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.
Чыстая ты мая, родная ты мая, Белая Русь ты мая.
Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.
Рушники  
У суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi.
- Пакажы, Алена, броды земляку,
Дзе тут пераехаць на канi раку.

- Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды,
Не муцi мне толькi чыстае вады.
Ў маркоцi Янка галавой панiк,
Упусцiла дзеўка беленькiй ручнiк.

- Янка, мой саколiк, памажы кутчэй,
Хоч плыве, знiкае ручнiчок з вачэй.
- Любая Алёна, я ж вады баюсь.
Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.

Супынiўся гнедый пад вярбой густой,
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала цыха-цыха на усёй зямлi...
Па рацэ далёка ручнiкi плылi.
Беловежская пуща    
C        Am  G  C
Заповедный напев, заповедная даль.
          Am      Dm   E    Am
Свет хрустальной зари, свет над миром встающий.
       Dm    E   Am  F
       Dm    E   F
Мне понятна твоя вековая печаль,
     C     Dm  G   Am
     C     Dm  G   C
Беловежская пуща, Беловежская пуща.

Здесь забытый давно наш родительский кров,
И, услышав порой голос предков зовущий,
Серой птицей лесной из далеких веков
Я к тебе прилетаю, Беловежская пуща.

Многолетних дубов величавая стать.
Отрок-ландыш в тени, чей-то клад стерегущий...
Дети зубров твоих не хотят вымирать,
Беловежская пуща, Беловежская пуща.

Hеприметной тропой пробираюсь к ручью,
Где трава высока, там, где заросли гуще.
Как олени, с колен, пью святую твою
Родниковую правду, Беловежская пуща.

У высоких берез свое сердце согрев,
Унесу я с собой, в утешенье живущим,
Твой заветный напев, чудотворный напев,
Беловежская пуща, Беловежская пуща.