В начало
АБВГДЖЗИКЛМНОПРСТУФХЦЧШЭЮЯA-Z0-9
Песняры - Живем (Александр Катиков)
Краю мой родны  
Ўздымам сэрц нашых шуміць Белавежа 
Як дні нашых сёлаў, так Нёман плыве, 
Уроду палеткаў тнуць поясам межы. 
адвечныя сосны гудуць ў бараве,

Там нашыя песьні, там наша багацьце, 
Там жытняе мора, магілы дзядоў, 
I родныя хаты, і людзі як брацці, 
I казкі, і слава мінулых часоў.

Крывіч там стагодіьдзі загон свой сторожа, 
А звычаі,  мова жывуць з году у год, 
Там край, быццам казка старая, прыгожы, 
Удалы і верны Краіне народ.

Краю мой родны, краю мой мілы, 
Цудны, узорны, ад ніу залаты, 
Хто цябе ўсквеціў пушыстай калінай, 
Краскані, лесам засеяў густым?

Пушчы, палеткі, луі, сенажаці. 
Быстрыя рэкі, прасторы азёр,-
Нехта рассыпаў вялікім багацьцем 
Вечныя скарбы ў цудоўны узор.

Припев:
   Калі табе золатам сонца разьлітым 
   Магутныя грудзі асыпле кругом, 
   А неба атуліць туманам-блакітам, 
   Быццам-бы анял празорым крылом.

Дзе птушка у неба высоікм полётам 
Маніць да сонца ў блакіты з сабой, 
Узыходзіць, мацнее з сялянскага поту 
Зярнё вырастае ў калосьсе вясной,

Краю мой родны, краю мой мілы 
Калыска дум раньніх, вясёлкавых дзён,
Краю дзядоўскіх курганных магілау,-
Ты сэрцу так мілы, як міла жыцьцё,

Припев:
   I сьніцца ты будзеш, ўсё клікаць з чужыны 
   Маніць у свае сёлы, да хаты старой, 
   Пахучым палеткам буйной канюшыны, 
   Дзявочаю песьняй спавітай тугой.

Припев:
   I сьніцца ты будзеш, ўсё клікаць з чужыны 
   Маніць у свае сёлы, да хаты старой, 
   Пахучым палеткам буйной канюшыны, 
   Дзявочаю песьняй спавітай тугой.
Ой, пайду  
Ой, пайду, пайду. Ой, пайду, пайду. 
Ой, пайду, пайду я.
Ой, пайду, пайду я ды ў старонку тую,
Дзе мая дзяўчына ўсё па мне сумуе,
Дзе начамі вецер песньi. казкі бае,
Дзе мяне матуля сумна выглядае.

Припев:
   Дзе над роднай хатай ціха дуб нагнуўся,
   Ой, пайду, пайду я, касой размахнуся!..

Пакашу атаву, пакашу я зельле,
Шыкуй, дзеўка, скрыню шыкуй но вясельле?
Прыдбай, дзеўка, мёду за наш Крой чароўны,
За твоё здароўе, - вып'ю чару поўну!

Припев:
   Ворагам на ганьбу - вып'ю я другую!
   Трэцю за палоску сваю дарагую.

А колі сьпяеш мне ціха нашу песьню
I дасі мне вуснаў сьпелыя чарэшні.

Припев:
   Я за іх, за косы у чырвонай стужцы,
   Аддам душу, сэрца табе - Беларусцы!

Ой, пайду, пайду, Ой, пайду, пайду, 
Ой, пайду, пайду я
Мой родны кут  
Мой родны кут, як ты мне мiлы!..
Забыць цябе ня маю сiлы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю...

I там душою спачываю...
Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынiчкi вузенькае ложа
I елка ў пары з хваiною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошнi вечар раставання.

Люблю цябе, мой бераг родны,
Дзе льецца Нёман срэбраводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як пешы, над вадою.
Мой родны кут, як ты мне мiлы!..
Забыць цябе ня маю сiлы!
Забыць цябе ня маю сiлы!
Мяцелiца  
Па палех, ды па загонах, па аселіцах, 
Ой, сівая йдзе, гуляе к нам 
Туманамі сьнег пушаны ўсё кудзеліцца, 
Па дарогах, ля парогаў, мякка сьцеліцца,
То жаночым жалем звонкім разгалосiцца, 
То аб шыбы б'е вузкiя, ў хату просіцца, 
То вясела адзавецца расьпяяная,
Заве, маніць з сабой сэрца ў даль нязнаную

Припев:
   Ой, дзе-ж мяцеліца? - Ў маім сэрцы сьцеліцца,
   Ой, дзе-ж мяцелiца? - Ў маім сэрцы  сьцелiцца

Пяе песьню, зацягае ўсё тужлівую,
Чэша вецер, задлятае косы сівыя,
Сьцеле бурой, засыпае сьлед завеяны
Матылькамі, бы	у маі, сьнегом сеяным,

Припев:
   Ой, дзе-ж мяцеліца? - Ў маім сэрцы  сьцеліцца,
   Ой,  дзе-ж  мяцеліца? - Ў маім сэрцы сьцеліцца

Ой, скрыпяць, скрыпяць бярозы, нагiнаюцца
Перад крыжам, пры дарозе, быццам каюцца
Мо' за вёсны з маем тыя расьпяяныя 
Мо' за  песьнi маладыя, за вясьняныя

Припев:
   Ой, дзе-ж мяцелiца? - Ў маім сэрцы сьцеліцца,
   Ой, дзе-ж мяцеліца? - Ў маім сэрцы сьцеліцца,

Толькі вецер сьнегам сее,  I тужлівая завея, 
Дзе-ж ты родная хаціна? Абагрэй блуднога сына.
Дзе-ж мяцеліца? Ў сэрцы сьцеліцца. 
Дзе-ж мяцеліца? Ў маім сэрцы сьцеліцца.
Зорка  
Зорка мая, зоранька, для каго ў гары 
Ноччу ты узорнаю ясьненька гарыш? 
Ці для маці сумнае, што пад ціхі ўздох 
Цяжка думку думае аб сваіх сынох?

Припев:
   Засьвяці мне, зоранька, засьвяці ясьней, 
   Хай сынок мой скоранька на руках засьне!
   Засьвяці мне, зоранька, засьвяці ясьней, 
   Хай сынок мой скоранька засьне!

Зорка мая, зоранька, для каго ў гары 
Ноччу ты ўзорнаю ясьненька гарыш? 
Ці для падарожнага льеш ты ясны сьвет, 
Што змыліу з дарожанькі, загубіўшы сьлед?

Припев:
   Засьвяці мне, зоранька, засьвяці ясьней, 
   Хай сынок мой скоранька на руках засьне!
   Засьвяці мне, зоранька, засьвяці ясьней, 
   Хай сынок мой скоранька засьне!

Татка сьпіць пад горкаю - думаў аб вясьне.
Ты-ж хоць сыну, зоранька, засьвяці ясьней!

Припев:
   Засьвяці мне, зоранька, засьвяці ясьней, 
   Хай сынок мой скоранька на руках засьне!
   Засьвяці мне, зоранька, засьвяці ясьней, 
   Хай сынок мой скоранька засьне!
Не зязюля куе  
Не зязюля куе ля ракі – 
тчэ дзяўчына сабе ручнікі.
Ранным раньнем ўсё стук, тук, тук, стук,
а чаўночак сьлігаецца з рук,
Пралятай, чаўночак, пралятай,
ўзорам бель ручнікоў патыкай,
Як на поля зялёных краснох
тчэ сам травень пахучай вясной.

Припев:
   Пралятай, чаўночак, пралятай,
   Струны нітак льняных закранай,
   На іх родную песьню звані,
   Будзі ў сэрцы дзявочым агні.

Хай з-пад зграбнай дзявочай рукі
Цьвітуць макі, чабор, васількі.
Хай красуюць, як з году у год 
на шаўковістых Нёмна лугох
Пралятай, чаўночак. пралягай,
Хлопча дзеўкі сваёй ня пытай,
Каму з песьняй ручнік яна тчэ,
Бо стралою з-за кроснаў ўцячэ.

Припев:
   Пралятай, чаўночак, пралятай,
   Струны нітак льняных закранай,
   На іх родную песьню звані,
   Будзі ў сэрцы дзявочым агні.

Пралятай, чаўночак, пралятай, 
Калі свахі сьпякуць каравай, 
Тады зорка навокал глядзі-
Убачыш зорны рўчнік не адзін. 

Припев:
   Пралятай, чаўночак, пралятай, 
   Струны нітак льняных закранай, 
   На іх родную песьню звані, 
   Будзі ў сэрцы дзявочым агні
Калыханка  
Пайшоў вечар па платочку, 
Ды ў адзімым чабаточку. 
Добрай ночы, мой сыночку! 
Спі салодзенька ўсю ночку. 
Ой, люлі, люлі - не чуваць зязюлі.

Пайшоў вечар да лясочку. 
Ды ў чужэнькім паясочку. 
Добрай ночы, мой сыночку! 
Снам забаўненш усю ночку. 
Ой, люлі, люлі - не чуваць зязюлі.

Пайшоў вечар па лясочку, 
Ды ў дзіравым поясочку. 
Добрай ночы, мой сыночку? 
Снам раздольненька ўсю ночку. 
Ой, люлі, люлі - не чуваць зязюлі.

Пайшоу вечар да цянёчку, 
Ды ў адзжым лапаточку. 
Добрай ночы, мой сыночку! 
Снам цікаўненька ўсю ночку. 
Ой, люлі, люлі - не чуваць зязюлі.

Добрай ночы, мой сыночку! 
Спі салодзенька ўсю ночку. 
Ой, люлі, люлі - не чуваць зязюлі.

Добрай ночы, мой сыночку! 
Спі салодзенька ўсю ночку, 
Добрай ночы, мой сыночку! 
Спі салодзенька ўсю ночку,
На начлезе  
Вецер хвалі улерад гоне, вербы гне, 
Ходзяць слутаныя коні у тумане.
Буланыя мае коні
Копытамі ціха звоняць
Копытамі ціха звоняць
Ў сэрца мне.

Доўга, доўга ноччу цуднай, 
ноччу цуднай я ня спаў,-
Аганёк па полі блудны, 
агонь блудны вандраваў. 
Доўга песьня салаўіна 
Ня сьціхала срэдзь галінау. 
Ня сьціхала срэдзь галінау. 
Сярод траў.

Доўга, доўга чуў дзявочы, 
чуў дзявочы з вёсак сьпеў, 
Аж пакуль рогаты месяц, 
пакуль месяц не самлеў.
Пакуль хлопцы не паснулі,
Агонь ветры не раздулі,
Агонь ветры не раздулі,
Аж згарэў.

Ноч была як быццам казка, казна сіняя. 
Пакуль зоры не пагаслі, думаў я,
Што, чым зоры праз галіны-
Чараўней глядзіць дзяучына,
Чараўней глядзіць дзяўчына,
Ой, мая!..

Ходзяць коні, ходзяць ў раннім тумане,
Устануць хлопцы ды да хаты пажанем.
Вецер хвалі ўперад гоне,
Яны родной песьняй звоняць,
Яны родной песьняй звоняць,
У сэрцы мне...
Родная мова  
Мова родная мово дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам ня чуем.
Мілагучнаеьцю любых нам елоў, 
Быццам музыкай душу чаруеш,
Мы за вокнамі дзень залаты,
Нашых рзкаў пявучыя хвалі,
Роднай хаты сьвятыя куты
Ў гэтай мове раз першы назвалi.

Припев:
   Наша мова - спатканне,
   3 казкай ў цудным дзецкiм сне,
   Наша мова - коханне, 
   што прыходзіць да мяне.

Любай песьняй старою гучыш,
3-над калыскi, з гадоў тых дзяцiнных
Салауiным разьлівам ўначы,
Звонам хваляў прыткой ручаіны,
3-пад вясковых прыветлівых стрэх
Мілагучна зьвiнiш ад сьвiеання;
Бы дзывочны, рассыпчысты,  сьмех,
Быццам першаеў сэрцы каханне!

Припев:
   Наша мова - спатканне, 
   з казкай, ў цудным дзецкім сне, 
   Наша мова - каханне, 
   што прыходзіць да мяне,

Сьвяты прадзедаў ты нам адказ, 
Якім слаўна ў харомах гудзела! 
Ты, як неба, як сонца, для нас –
Быццам наквецьцю сад заінелы.
Мова родная, мова дзядоў! 
Іншай мовы мы сзрцам ня чуем,
Мілагучнасьцю любых нам слоў, 
Быццам музыкай душу чаруеш,

Припев:
   Наша мова - спатканне, 
   з казкай, у цудным дзецкім сне, 
   Наша мова - каханне, 
   што прыходзіць да мяне.
Песьня  
Маці сына калыхала у калысцы новай,
Песьню ціхую пяяла, быццам шум сасновы,
Ці то ветры навучылі пяяць сумам скрытым,
Як у полі гаманілі, калыхалі жытам,
Ці то ветры новучылі пяяць сумам скрытым,
Як у полі гаманілі, калыхалі жытам,

Ці то доля навучыла сумна зацягаці, 
Ці то лесьню з нотай мілай адказала маці, 
Калі ў ноч, зімою, сьцюжай дзіця калыхала 
I на кроснах белы кужаль пяючы снавала, 
Калі ў ноч, зімою, сьцюжай дзіця калыхала 
I на кроснах белы кужаль пяючы снавала.

Калі татку нібараку ў няволю забралі, 
А ў полі вецер плакоў, вербы сумавалі; 
Як дачушку аддавала замуж, ды даліка,
Сьлёзы вышытым ўцірала хвартухом шырокім,
Як дачушку аддавала замуж, ды далёка, 
Сьлёзы вышытым ўцірала хвартухом шырокім,

Маці сына калыхала у калысцы новай, 
Песьню ціхую пяяла, быццам шум сасновы, 
Ток сновалі песьню сумам, тугой патыкалі, 
Ці жаночаю задумай, ўсхволявонай дальлю, 
Так сновалі песьню сумам, тугой патыкалі, 
Ці жаночаю задумай, усхволявонай дальлю.